Сяргей Сцяпанавіч Забродскі

Сяргей Сцяпанавіч Забродскі
Дата нараджэння 17 снежня 1911(1911-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1980(1980-01-07) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1960)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Сцяпанавіч Забродскі (17 снежня 1911, Нясвіж — 7 студзеня 1980, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне гідрадынамікі, цепла- і масаабмену. Доктар тэхнічных навук (1960), прафесар (1964), член-карэспандэнт АН БССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

У 1939 г. скончыў энергетычны факультэт Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. Пасля заканчэння ВНУ служыў у радах Савецкай Арміі, прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

У сакавіку 1946 г. прыходзіць працаваць у Энергасектар Акадэміі навук БССР (з 1952 г. — Інстытут энергетыкі АН БССР) на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, дзе і працаваў да апошніх дзён. У 1950—1957 гг. працуе старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце энергетыкі АН БССР. У 1957 г. узначаліў лабараторыю дысперсных сістэм гэтага інстытута (з 1963 г. — Інстытут цепла- і масабмену АН БССР).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па даследаванні цепла- і масаабмену ў дысперсных сістэмах. Прапанаваў формулу для разліку каэфіцыента цеплаабмену ў кіпячым слоі, распрацаваў асновы прымянення дысперсных матэрыялаў у якасці высокаэфектыўных прамежкавых цепланосьбітаў для безакісляльнага нагрэву металу, стварэння ахоўных атмасфер і інш.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, звыш 60 пасведчанняў на вынаходніцтвы. Падрыхтавана 18 кандыдатаў навук.

С. С. Забродскім была створана навуковая школа ў галіне пераносу ў дысперсных сістэмах.

Быў намеснікам акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Акадэміі навук БССР, старшынёй секцыі навуковага Савета па праблеме «Маса- і цеплапераносу ў тэхналагічных сістэмах» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы.

З’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара «Інжынерна-фізічнага часопіса», членам рэдкалегіі часопіса «Весці АН БССР. Серыя фізіка-энергетычная».

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» (1971 г.), медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За абарону Ленінграда», ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, залатым медалём ВДНГ СССР (1970) за прадстаўленую арыгінальную ўстаноўку для сушкі медпрэпаратаў.

Асноўныя працы

  • Перенос тепла псевдоожиженным слоем зернистого материала (1958)
  • Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном слое (1963)
  • Высокотемпературные установки с псевдоожиженным слоем (1971)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya