Сяргей Сцяпанавіч Карпаў

Сяргей Сцяпанавіч Карпаў
Род дзейнасці ваенны інжынер, кіраўнік
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1969(1969-10-22) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Сяргей Сцяпанавіч Карпаў (нар. 1969) — беларускі ваенны інжынер і гаспадарчы дзеяч[1]. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2019).

Біяграфія

У 1991 годзе скончыў Пушкінскае вышэйшае ваеннае інжынернае будаўнічае вучылішча з адзнакай і залатым медалём[1].

Сяргей Сцяпанавіч пачаў сваю працоўную дзейнасць ва Упраўленні ваеннага праектавання на пасадзе галоўнага інжынера праекта бюро галоўных інжынераў праектаў з сакавіка 1995 года. Са снежня 1995 года займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення — галоўнага інжынера Упраўлення ваеннага праектавання. З ліпеня 2003 года па цяперашні час працуе на пасадзе дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут „Ваенпраект“»[1].

Грамадская дзейнасць

З’яўляецца членам грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны і ваеннага будаўніцтва[1].

Узнагароды

За высокія дасягненні ў працы мае шэраг падзяк і грамат ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, намесніка Міністра абароны па тыле — начальніка тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзнагароджаны нагрудным знакам Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў будаўніцтве», нагрудным знакам Міністэрства архітэктуры будаўніцтва «Ганаровы будаўнік» і Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалём «За адзнаку ў воінскай службе» II ступені і медалём «За бездакорную службу» III ступені[1].

Занесены ў Кнігу гонару «Ваенпраекта» за шматгадовую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і асобы ўклад у развіццё і ўдасканаленне праектнай дзейнасці прадпрыемства[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya