Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч
Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч (нар. 4 чэрвеня 1988, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[1]. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Муж беларускай баскетбалісткі Ксеніі Вабішчэвіч. БіяграфіяПачаў займацца баскетболам у сем гадоў у першым класе школы, быў у ДзЮСШ «Аўтазаводзец», першым трэнерам быў Сяргей Міхайлавіч Ярмоленка. Першай прафесійнай камандай у кар’еры стаў клуб «Мінск 2006», трапіў туды ў 2006 годзе, у самым пачатку станаўлення баскетбольнай структуры. Потым выступаў за асіповіцкі АЗАА і «Гродна-93». У 2012 годзе перабраўся гуляць у казахстанскую каманду «Табол». Аднак, з-за праблем з фінансаваннем давялося пакінуць клуб і перабрацца ў эстонскі ТЛУ. У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[2]. У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[3]. Выступаў за юнацкую (2004), моладзевую (2007) і нацыянальную (2014—2019) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стаў бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[4][5]. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[6]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia