Сяргей Сяргеевіч Штукін
Сяргей Сяргеевіч Шту́кін[1] (нар.22 мая 1945, в. Казьяны, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне лясных культур, селекцыі, насенняводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2000), прафесар (2008). БіяграфіяСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1973), Інстытут лесу АН БССР (аспірантура, 1983). Працаваў на Дзвінскай эксперыментальнай базе Інстытута лесу НАН Беларусі (1973—2001, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1986—1990 — дырэктар), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2001, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, прафесар). Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: плантацыйнае лесаводства; інтэнсіфікацыя лесавырошчвання; метады ўзнаўлення яловых і сасновых лясоў; сістэма ацэнкі якасці лясных культур у Беларусі. УзнагародыГанаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2005) і інш. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia