Сяргей Уладзіміравіч Жумар
Сяргей Уладзіміравіч Жумар (10 лістапада 1958, Мінск —19 мая 2021) — беларускі гісторык-архівіст, кандыдат гістарычных навук. Біяграфічныя звесткіНарадзіўся ў Мінску ў 1958 годзе ў сям'і настаўніка. Працаваў архівістам, у прыватнасці, у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, быў намеснікам дырэктара. Навуковая дзейнасцьЯго кандыдацкая прысвечана акупацыйнаму друку ў Беларусі, пасля выйшла асобнай кнігай («Акупацыйны друк на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», 2000). Аўтар некалькіх прац па дакументазнаўстве і справаводстве, суаўтар даведніка «Дакументы па гісторыі Беларусі ў „асаблівай тэчцы Сталіна“», адзін са складальнікаў дакументальных збораў «Архіўная справа на Беларусі (1921—1995)», «Трасцянец», «Judenfrej! Свабодна ад яўрэяў!», «Гісторыя Мінскага гета ў дакументах», «Ваеннапалонныя. 1941—1953» (2002), «Масюкоўшчына. Шталаг 352» ды інш. Доўгі час хварэў на цукровы дыябет. Памёр ад кавіднай інфекцыі[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia