Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі

Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі
Нараджэнне 4 красавіка 1961(1961-04-04) (64 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі (нар. 4 красавіка 1961, Гродна) — беларускі палітык. Палкоўнік.

Біяграфія

Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Бакінскае вышэйшае агульна-вайсковае каманднае вучылішча (інжынер па рамонту і эксплуатацыі гусенічных і колавых машын), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (афіцэр з вышэйшай ваеннай адукацыяй), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-міжнароднік).

Працоўную дзейнасць пачаў камандзірам дэсантна-штурмавога ўзвода ў Туркестанскай ваеннай акрузе. Служыў камандзірам дэсантна-штурмавога ўзвода ў Рэспубліцы Афганістан. Працаваў намеснікам ваеннага камісара Кастрычніцкага раённага ваеннага камісарыята горада Гродна, намеснікам ваеннага камісара Гродзенскага гарадскога ваеннага камісарыята, старшынёй гродзенскай абласной арганізацыі «Грамадскае аб’яднанне „Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане“».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya