Сяргей Уладзіміравіч Семянюк
Сяргей Семянюк (нар. 27 студзеня 1991) — украінскі футбаліст, абаронца нямецкага клуба «Грун-Вайс» з Любена. Клубная кар’ераВыхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за дубль і фарм-клуб «Шахцёр-3» у Другой лізе Украіны. Другую палову 2011 года правёў у арэндзе ў «Энергетыку» з горада Бурштын (Першая ліга). У лютым 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Брэст» (пазней вярнуў назву «Дынама»), дзе стаў іграком асновы. У пачатку сезона 2013 з-за траўмы з’яўляўся на полі толькі эпізадычна, а з чэрвеня стаў трывала выхадзіць у асноўным складзе. Звачайна выступаў на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы. Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2014 года вярнуўся на поле, стаў гуляць пераважна як правы паўабаронца. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў брэсцкае «Дынама»[3]. У лютым 2015 года стаў іграком літоўскага клуба «Шаўляй»[4]. Аднак, ужо ў маі пакінуў Літву. Пазней зноў стаў трэніравацца разам з брэсцкім «Дынама», у жніўні афіцыйна падпісаў з клубам кантракт[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе «Дынама», але пазней страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб[6]. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Палтаву»[7], з якой неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У ліпені таго ж года перайшоў у кіеўскі «Арсенал», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Аграбізнес» з Валачыска. У ліпені 2022 года перабраўся ў Германію, дзе далучыўся да аматарскага клуба «Крышаў», а ў ліпені 2023 года перайшоў у «Грун-Вайс» з Любена. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia