Сяргей Яўгенавіч Глазырын
Сяргей Яўгенавіч Глазырын (нар. у 1983 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук. Біяграфічныя звесткіСкончыў ў 2005 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2006 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2013 гадах навучаўся ў аспірантуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 20 верасня 2017 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паўстанне 1863 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях». Навуковы кіраўнік - Ігар Аляксандравіч Марзалюк. З 2009 па 2021 год працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, дацэнтам кафедры гісторыі і турызму, дацэнтам кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьДаследуе працэсы развіцця антыўрадавага руху 1861—1863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а таксама асноўныя этапы ўзброенага паўстання 1863 года у гэтых рэгіёнах. Сярод іншага ім вызначаны асноўныя напрамкі і метады дзейнасці розных палітычных і сацыяльных сіл падчас падрыхтоўкі і ажыццяўлення паўстання ў гэтых губернях; акрэслены месца і роля падзей 1861—1863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў у межах агульнага паўстанцкага руху ў Польшчы, Беларусі і Літве. Таксама займаецца пытаннямі гістарычнага краязнаўства Полацка і Беларускага Паазер’я. РэпрэсііУ межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі затрыманы, відаць, раніцай 23 мая 2023 года і асуджаны на 15 сутак арышту[1]. 14 чэрвеня 2023 года звольнены з універсітэта ў межах палітычнага пераследу. БібліяграфіяВыбраныя навуковыя артыкулы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia