Сімфонія № 6 (Моцарт)Сімфонія № 6 фа мажор KV 43 — сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта, напісаная ў 1767 годзе (кампазітару было 11 гадоў). Аўтограф партытуры сёння захоўваецца ў Бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта у Кракаве[1]. Гісторыя напісання і першае выкананнеЮны Моцарт пачаў пісаць сімфонію ў Вене, аднак увосень 1767 года ў горадзе вылілася эпідэмія воспы[2], і ўся сям’я з’ехала ў мараўскі горад Оламаўц. Тут сімфонія і была скончана. Нягледзячы на ад’езд, маленькі Моцарт усё ж захварэў на воспу. Яго лячэнне арганізаваў рэктар Оламаўцкага ўніверсітэта граф Падстацкі, і праз 2 месяца хлопчык акрыяў. 30 снежня 1767 года ў горадзе Брно адбыўся канцэрт, арганізаваны графам фон Шратэнбах, братам архібіскупа Зальцбурга, на якім у тым ліку ўпершыню прагучала сімфонія № 6. У канцэрце таксама брала ўдзел 15-гадовая сястра Моцарта Марыя. Мясцовы святар запісаў: «Я прысутнічаў на музычным канцэрце ў гарадскім доме, вядомым як „Карчма“, у якім адзінаццацігадовы хлопчык з Зальцбурга і яго пятнаццацігадовая сястра акампанавалі на розных прыладах для жыхароў Брно, выклікаючы ў кожнага захапленне»[3] У памяць пра гэты канцэрт сёння ў Брно штогод праводзяць конкурс маладых піяністаў да 11 гадоў.[4] СтруктураСімфонія напісана ў чатырох частках. Час гучання — прыкладна 16 хвілін.
У другой частцы (Andante) Моцарт выкарыстоўвае тэму з пачатку сваёй камедыі «Апалон і Гіяцынт», KV 38. Склад аркестра: 2 флейты, 2 габоя, 2 ражка, фагот, 2 скрыпкі, 2 альта, віяланчэль, басэтля. Упершыню ў сваіх сімфоніях Моцарт уводзіць абавязковую партыю альтаў[5]. Кур’ёзыУ Інтэрнэце часцяком самыя розныя кампазіцыі па няведанню прыпісваюць Моцарту. Самая распаўсюджаная такая памылка — гэта так званая «Сімфонія № 6 — Музыка Анёлаў»[6], якая насамрэч з’яўляецца кампазіцыяй карэйскага кампазітара Yiruma пад назвай «River Flows In You»[7] Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia