Сімяон (епіскап цвярскі)
Сімяон (верагодна 1220-я — 3 лютага 1289, Цвер) — епіскап полацкі, епіскап цверскі. БіяграфіяХроснае, свецкае (дынастычнае) і манаскае імёны невядомыя. З роду полацкіх князёў[1]. Зрабіў шмат ахвяраванняў, у тым ліку зямельных, падуладным яму цэрквам і манастырам. Маладым пастрыгся ў адным з полацкіх манастыроў. У 1260-я гады рукапакладзены ў свяціцельскі сан. Пакінуў полацкую кафедру і выехаў у Цвер, паводле адной думкі, з-за сваіх «наказанняў» (навучанняў) полацкаму князу Канстанціну, а магчыма з-за міжусобнай вайны пасля забойства вялікага князя Міндоўга і полацкага князя Таўцівіла (1263, 1264), з апошнім Сімяон быў у сваяцтве або падтрымліваў. У Цверы Сімяон быў пастаўлены першым епіскапам новастворанай Цверскай епіскапіі. Меў усеагульную любоў і пашану. Удзельнічаў ва Уладзімірскім царкоўным саборы (1274). Ініцыяваў будову цверскага белакаменнага Спаскага сабора (з 1285). Мясцовае шанаванне свяціцеля Сімяона пачалося, відаць, неўзабаве па смерці[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia