Сінгамус трахейны
Сінгамус трахейны[1] (Syngamus trachea) — від круглых чарвей сямейства сінгаміды (Syngamidae), які паразітуе ў трахеях курэй і іншых птушак. АпісаннеЦела сінгамуса трахейнага круглае, чырвонае. На пярэднім канцы — ротавая капсула з кутыкулярным вяночкам[1], на дне капсулы 8 зубцоў. Самец (даўжыня 2 — 4 мм), а кубачкападобнай полавай бурсай. Самка (даўжыня 7 — 20 мм) мае вульву, якая выступае ў пярэдняй трэці цела[1]. Самец і самка пастаянна спараваны пасля першага спароўвання[2]. Яйцы з «пакрыўкамі» на палюсах. Жыццёвы цыклПраз трахею яйцы трапляюць у горла, а адтуль у страўнікава-кішачны тракт. Гаспадар альбо непасрэдна праглынае яйцы з ужо здольнымі да заражэння лічынкамі, альбо лічынкі вылупляюцца ў прамежкавым рэзервуарным гаспадары[1] (дажджавых чарвяках, слімаках, мухах і інш.), дзе не развіваюцца далей і з’ядаюцца разам з ім. З кішачніка яны па крыві трапляюць у лёгкія, а адтуль у трахею. ЗначэннеМасавае заражэнне пагаршае дыханне птушкі і можа прывесці да яе ўдушша. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia