Сінг-Сінг (фільм, 2023)
«Сінг-Сінг» (англ.: Sing Sing) — амерыканскі драматычны фільм 2023 года. Сюжэт заснаваны на рэальна існуючай праграме рэабілітацыі ў турме Сінг-Сінг, дзе зняволеных перавыхоўваюць з дапамогай тэатральных пастановак[2]. Прэм’ера фільма адбылася ў 2023 годзе на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта[3]. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў названы адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2024 года Нацыянальным саветам кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва[4] Ён атрымаў шматлікія намінацыі і ўзнагароды, у тым ліку тры намінацыі на 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» (уключаючы прэмію «Найлепшы акцёр»), пяць намінацый на 30-й цырымоніі ўручэння прэміі «Выбар крытыкаў» (уключаючы прэмію «Найлепшы фільм») і тры намінацыі на 40-й цырымоніі ўручэння прэміі «Незалежны дух» (уключаючы прэмію «Найлепшы поўнаметражны фільм»). СюжэтДжон «Дывайн Джы» Уітфілд, які адбывае тэрмін у нью-ёркскай турме Сінг-Сінг, уступае ў праграму «Рэабілітацыя праз мастацтва», дзе зняволеныя ствараюць тэатральную трупу. Тэатральныя пастаноўкі — адзіная магчымасць для ўдзельнікаў вырвацца з руціны і адкрыць для сябе выратавальную сілу мастацтва. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia