Прасоўванне незалежнага, аўтарскага кінематографа. Кароткаметражнае кіно — малабюджэтны і даступны, дэмакратычны сродак творчага выяўлення. Такая дэмакратычнасць дазваляе кранаць любыя самыя вострыя тэмы і актуальныя пытанні ў лаканічнай форме.
Падтрымка культурнай разнастайнасці ў кіно, пошук новых форм у кінамастацтве
Спрыянне з’яўленню і ўмацаванню сувязей паміж стваральнікамі фільмаў і кінематаграфічнымі суполкамі
Гісторыя
Са слоў заснавальнікаў свята, «Перпетуум Мобіле» задумваўся як фестываль-кааперацыя незалежных кінематаграфістаў Беларусі і краін СНД, у выніку ён развіўся ў міжнарожны фестываль кароткаметражнага кіно.
СПМ 2012
Першы фестываль[4] прайшоў у студзені 2012 года ў Мінску на 8 пляцоўках[1]. У фестывалі прынялі удзел 197 стваральнікаў фільмаў з 35 краін свету[5].
Другі фестываль[9] прайшоў у студзені 2013 году адначасова у Мінску, іншых гарадах Беларусі — Гомелі, Віцебску, Мазыры, Салігорску, Лідзе, Гародні, Магілёве[10][11], Бярэсці, Полацку (хутар Воўкі) і больш чым у 10 краінах свету — Славакіі, Малдове, Прыднястроўі, Украіне, Расіі, Малазіі, Паўднёвай Карэі, Швейцарыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літве, Румыніі і інш.
прыз глядацкіх сімпатый (Ціраспаль): Другое дыханне (Сяргей Цыс, Расія)
СПМ 2014
У красавіку 2014 адбудзецца Трэці штогадовы фестываль Cinema Perpetuum Mobile. Паказы пройдуць не толькі ў Мінску, але адначасова ў іншых абласных цэнтрах, і буйных гарадах Беларусі. Мерапрыемствы адбудуцца таксама за межамі краіны, ў якасці партнёрскага супрацоўніцтва з беларускімі культурнымі суполкамі і іншымі кінафестывалямі.