Сістэма Кронквіста
Сістэма Кронквіста (англ.: Cronquist system) — таксанамічная сістэма класіфікацыі кветкавых раслін, распрацаваная амерыканскім батанікам Артурам Кронквістам (1919—1992) у яго двух навуковых працах «Адзіная сістэма класіфікацыі кветкавых раслін» (англ.: «An Integrated System of Classification of Flowering Plants»), 1981 і «Эвалюцыя і класіфікацыя кветкавых раслін» (англ.: «The Evolution and Classification of Flowering Plants»), першае выданне — 1968, другое — 1988. Сістэма Кронквіста змясціла ўсе кветкавыя расліны ў два асноўных класы: Аднадольныя і Двухдольныя. Парадкі былі разбітыя на падкласы. Гэтая сістэма да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца ў свеце, як у першапачатковым выглядзе, так і больш адаптаваным. Аднак многія батанікі з нядаўняга часу сталі спасылацца на больш познюю сістэму класіфікацыі Angiosperm Phylogeny Group і яе наступную версію APG II . У кнізе «Адзіная сістэма класіфікацыі кветкавых раслін» 1981 пералічана 321 сямейства раслін, разбітых на 64 парадкі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia