Сіямскі заліў
Сія́мскі заліў[1], або Тайландскі заліў — частка Паўднёва-Кітайскага мора, абмывае на захадзе і поўначы берагі Тайланда, на ўсходзе — Камбоджы і В’етнама, на паўднёвым захадзе — Малайзіі. Геаграфія і экалогіяЗаліў адасабляе ўсход паўвострава Індакітай ад Малайскага паўвострава. Берагавая лінія пачынаецца на ўсходзе ў мыса Бай-Бунг у В’етнаме і канчаецца ў раёне малайскага горада Ката-Бару на паўднёвым захадзе. З паўднёва-ўсходняга боку Сіямскі заліў пераходзіць у Паўднёва-Кітайскае мора, а яго агульная плошча складае прыкладна 320 000 км². На поўначы ўтварае Бангкокскі заліў (бухту), у якую ўпадае рака Чаўпхрая. Другая вялікая рака — Тапі, пачынаецца на схілах гары Луанг і ўпадае ў Сіямскі заліў каля горада Суратхані, утвараючы шырокі эстуарый. Большая частка ўзбярэжжа Цэнтральнага Тайланда цярпіць ад эрозіі, але з-за працяглай седыментацыі яно ўсё больш прасоўваецца на поўдзень. Глыбіня мора на адлегласці 10-20 км ад узбярэжжа складае толькі 11 м, сярэдняя глыбіня заліва каля 45 м, а найбольшая не перавышае 80 м. У перыяд найбольшай магутнасці апошняга ледніковага перыяду тэрыторыя заліва знаходзілася вышэй узроўню мора і з’яўлялася працягам цяперашняй нізіны каля ракі Чаўпхрая. Салёнасць заліва даволі нязначная, гэта абумоўлена шэрагам прычын:
Тэмпература вады перыядычна мяняецца на працягу года (20—29 °C). Астравы Сіямскага заліва
Жывёльны светПаводле фаўністычнага раянаваннем акваторыя Сіямскага заліва адносіцца да Інда-Малайскай зоагеаграфічнай вобласці. Да буйных драпежнікаў адносяцца акулы і грабністы кракадзіл. На астравах Сіямскага заліва пражывае падвід чапляў — усходняя рыфавая чапля. Даволі высокая тэмпература вады спрыяла ўтварэнню каралавых рыфаў, але цяпер яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за павелічэння тэмпературы вады, выкліканага, магчыма, г.зв. «глабальным пацяпленнем». ЭканомікаЗ пункту гледжання эканомікі заліў з’яўляецца найбуйнейшым рыбалоўным рэгіёнам Тайланда. Тут здабываюць скумбрыю, селядцоў, вядзецца вылаў акул. Ёсць невялікія радовішчы нафты і газу. У 2-й палове ХХ стагоддзя рэгіён пачаў набываць рэкрэацыйнае значэнне: павялічылася колькасць турыстаў, пачалі стварацца нацыянальныя паркі і ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі. Ужо ў 1970-х—1990-х гадах невялікі рыбацкі пасёлак Патая здолеў развіцца ў адзін з найбуйнейшых у краіне цэнтраў міжнароднага турызму. Паблізу ад вострава Самуй знаходзіцца востраў Пханган, вядомы сваёй штомесячнай пляжнай вечарынкай «Full Moon Party» (Вечарынка на поўню), якая доўжыцца тры ночы і збірае тысячы прыхільнікаў са ўсяго свету. Для аматараў дайвінгу сапраўдным раем з’яўляецца востраў Тао, які знаходзіцца паблізу ад вострава Самуй, ён лічыцца адным з найлепшых дайвінгавых месцаў ва ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia