Таас-Пуэбла
Та́ас-Пуэ́бла (англ.: Taos Pueblo) — старажытнае пуэбла ў штаце Нью-Мексіка (ЗША). У 1992 г. уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Уяўляе сабою шмат’ярусны будынак з саману, які ўмяшчае жытлы і сакральныя памяшканні індзейцаў-тыва. Агульная плошча — 19,01 га. Таас-Пуэбла было заснавана на мяжы XIII ст. і XIV ст. у даліне Рыа-Грандэ меркавана прадстаўнікамі старажытных пуэбла. З’яўлялася важным цэнтрам гандлю паміж тагачаснымі тубыльцамі і плямёнамі Вялікіх раўнін. У 1540 г., калі сюды трапіла іспанская экспедыцыя на чале з Франсіска Васкесам дэ Каранада, пуэбла ўжо належала тыва. У 1620 г. езуіты адчынілі ў Таасе сваю місію, але ў 1660 г. індзейцы забілі святара. У 1924 г. культуру жыхароў Таас-Пуэбла вывучаў Карл Густаў Юнг. У нашы дні пуэбла з’яўляецца цэнтрам аднайменнай аўтаномнай індзейскай абшчыны накшталт рэзервацыі. Яе плошча складае 40,37 км². Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia