Таварыства Загароддзе
Загароддзе — беларускае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства. ГісторыяУтваральнікам і старшынёй таварыства быў Фёдар Клімчук. Яно ўтворана 28 снежня 1995 года, афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь са статусам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання 6 чэрвеня 1996 года. 13 верасня 1999 года. таварыства перарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь са статусам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Яго новая афіцыйная назва – Грамадскае аб’яднанне "Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства "Загароддзе". РазмяшчэннеБеларусьЮрыдычным цэнтрам таварыства з’яўляецца г. Брэст. Аддзяленні таварыства існуюць у наступных гарадах і населеных пунктах Беларусі: Мінск, Берасце (навукова-краязнаўчае і краязнаўчае), Драгічын, Кобрын, Столін, Лунінец, Бяроза, Белаазёрск (Бярозаўскі раён), Пружаны, Пагост-Загародскі (Пінскі раён), Стаўбцы (Мінская вобласць), Гродна, Віцебск, Дуброўна (Віцебская вобласць), Тураў (Гомельская вобласць), РасіяУ Расіі так сама ёсць два аддзяленні: Масква, станіца Крылаўская (Крылаўскі раён, Краснадарскі край, Расія). Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia