Таварыства аматараў выпіць і закусіцьТаварыства аматараў выпіць і закусіць (ТАВІЗ) — нефармальнае аб’яднанне беларускіх літаратараў 1920—1930-х гг., у якое ў розны час уваходзілі Тодар Кляшторны, Міхась Багун (аўтар назвы), Уладзімір Хадыка, Васіль Каваль, Алесь Дудар, Валерый Маракоў, Эдуард Самуйлёнак, Сяргей Дарожны, Юлі Таўбін і інш. ![]() Паводле пісьменніка Юркі Віцьбіча, гэта была спроба аб’яднаць беларускую багему, стварыць пэўную апазіцыю «пісьменніцкаму калгасу»: «Яна зьяўлялася пратэстам супраць існуючага «Пракруставага ложка». На паседжаньнях багемы без старшыні і сакратара за кухлем ці кілішкам чыталіся творы, якія пісалі для сябе, а не для друку. Тут кожны адчуваў сябе самім сабой...»[1] Пасяджэнні праходзілі звычайна ў Менску на кватэры ў М. Багуна альбо ў шашлычнай на вул. Камсамольскай ці ў маленькай піўніцы — уніз па вул. Савецкай. У рэдкіх выпадках літаратары сустракаліся ў сутарэнні Дома пісьменніка (які размяшчаўся тады ў доме 68 па той жа Савецкай вуліцы), дзе пэўны час быў рэстаран[1]. Напады афіцыйнай крытыкі на «ТАВІЗаўцаў» былі шматлікімі і разнастайнымі аж да рэпрэсавання (высылкі, расстрэлу) яго сябраў у 1930-я гады. У 2017 г. беларускі рэжысёр Ілья Бажко пры падтрымцы тэлеканала «БелСат» зняў фільм «Зніклая паэзія»[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia