Тагіянскія астравы
Тагіянскія астравы (індан.: Pulau Togian) — архіпелаг у заліве Таміні з 56 астравоў і рыфаў. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 180,1 км². Насельніцтва ў 2010 г. — каля 40 000 чал. ПрыродаТагіянскія астравы месцяцца на поўдні — паўднёвым цэнтры заліва Таміні. Маюць вулканічнае паходжанне. Сфарміраваліся ў выніку падняцця сушы і апускання ўзроўню акіяна каля 10 — 8 тысяч гадоў таму. Найвышэйшы пункт — 542 м. Вакол астравоў узніклі каралавыя рыфы. Клімат марскі экватарыяльны. На працягу года сярэдняя тэмпература застаецца практычна нязменнай. Прырода астравоў адрозніваецца значным багаццем. На схілах гор і пагоркаў захаваліся трапічныя лясы. На астравах жывуць рэдкія віды птушак, шматлікія яшчаркі, макакі, чарапахі, дзюгоні, матылі. Вялікую цікавасць прадстаўляе падводны свет мясцовых каралавых рыфаў, населеных 596 відамі рыб. Насельніцтва і культураНа астравах месціцца 36 вёсак. Згодна перапісу 2010 г., у іх жыло каля 40 тысяч чалавек. На самой справе, многія мясцовыя жыхары, зафіксаваныя перапісам, стала жывуць на ўзбярэжжы Сулавесі або ў гарадах, наведваюць астравы толькі некалькі разоў у год. Карэннае насельніцтва Тагіянскіх астравоў — баджа, якія размаўляюць на асобным мясцовым дыялекце, займаюцца рыбалоўствам, зборам малюскаў і водарасцяў, марскім гандлем. Аднак большасць сучаснага насельніцтва складаюць перасяленцы-мінахасы. ТурызмТагіянскія астравы — важны турыстычны цэнтр Сулавесі. У нашы дні ён фарміруе аснову мясцовай эканомікі. Астравы наведваюць аматары нырання з аквалангам і адпачынку на пляжах. Узровень інфраструктуры пакуль значна саступае іншым турыстычным цэнтрам Інданезіі. Асаблівыя праблемы ўзнікаюць з марскім транспартам. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia