Тадэвуш Янавіч Завіша
Івон Тадэвуш Янавіч Завіша (каля 1790 — пасля 4 студзеня 1839) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Завіша герба «Лебедзь», які карыстаўся графскім тытутам. Нарадзіўся ў сям’і Яна Кароля, палкоўніка войскаў літоўскіх, і Тэрэзы са Свентарэцкіх[1]. Ахрышчаны 27 кастрычніка 1790 года ў Халуйскай царкве[1]. Маршалак павятовы ігуменскі ў 1817—1820 гадах[1]. Валодаў маёнткамі Сяргеевічы (225 муж. падданых) і Жорнаўка (1130 муж. падданых) Ігуменскага павета[1]. У 1817 годзе рабіў вывад шляхецтва, у 1832 — судалучэнне[1]. Памёр пасля 4 студзеня 1839 года[1]. Сям’яУ шлюбе з графіняй Валерыяй з Завішаў, дачкой Казіміра Аляксандра Завішы, генерал-маёра расійскіх войскаў[1]. Дзеці[1]:
Меў пляменніка (па сястры Юстыне-Юдыце), Ігната Завішу, які меў намер паступаць на службу ў Лубенскі гусарскі полк (1834)[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia