Таймы́р[4], Таймырскае возера[4] — возера на паўвостраве Таймыр у Краснаярскім краіРасіі, уваходзіць у склад Таймырскага запаведніка. Другое па плошчы пасля Байкала возера ў азіяцкай частцы Расіі. Таймыр з’яўляецца самым паўночным у свеце буйным возерам — яго крайняя паўночная кропка знаходзіцца на поўнач ад 75 градуса паўночнай шыраты.
Возера размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Плошча паверхні возера 4560[5] км² (вагаецца ад 1,2 тыс. км² зімой да 4,5 тыс. км² у разводдзе[4]). Глыбіні дасягаюць 25,2 м. Сярэдняя глыбіня 2,8 м. Берагавая лінія ўтварае мелкаводныя залівы і бухты. У заходняй частцы возера некалькі камяністых астравоў.
Возера Таймыр. Фрагмент амерыканскай ваеннай карты 1964 года
Возера пакрыта лёдам з канца верасня да ліпеня, сярэдняя працягласць вольнага ад лёду перыяду — 73 дні. Тэмпература вады ў жніўні +8 °C, зімой — ледзь вышэй за нуль.
У возера ўпадае ракаВерхняя Таймыра, выцякае рака Ніжняя Таймыра.
Таймы́р, Таймырское озеро / Тихоцкий К. Г. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 212. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Таймы́р // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. (руск.) — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Таймы́р, Таймырское озеро // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 466. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Таймы́р // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 657. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.