Такер Карлсан
Такер Карлсан (англ.: Tucker Swanson McNear Carlson, нар. 16 мая 1969, Сан-Францыска, ЗША) — амерыканскі кансерватыўны палітычны аглядальнік. Вёў палітычнае ток-шоў на Fox News пад назвай «Вечар з Такерам Карлсанам» з 14 лістапада 2016 года па 21 красавіка 2023 года. Палітычныя поглядыЗ’яўляецца заўзятым супернікам прагрэсівізму і крытыкам іміграцыі ў ЗША, некаторыя апісваюць яго як нацыяналіста. Былы эканамічны лібертарыянец, але зараз падтрымлівае пратэкцыянізм. Карлсан выступае супраць кантролю над агнястрэльнай зброяй і супраць абортаў. На думку Карлсана, пытанне аб тым, наколькі чалавечая дзейнасць спрыяе змене клімату, застаецца да канца непазнаным. Карлсан заявіў, што не лічыць Расію сур’ёзнай пагрозай для ЗША і заклікаў супрацоўнічаць з ёй супраць агульнага ворага ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, такога як Ісламская дзяржава. Такер Карлсан з’яўляецца супернікам абвінавачанняў Расіі аб яе ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары ЗША 2016 года. Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 140: variable 'contains' is not declared. |
Portal di Ensiklopedia Dunia