Таксакара кашэчая
Таксакара кашэчая (Toxocara mystax) — від круглых чарвякоў сямейства Toxocaridae. АпісаннеСамцы дасягаюць у даўжыню 5-10 см, самкі 9-18 см. Афарбоўка цела светла-жоўтага колеру. Галаўны канец цела мае выразна выяўленыя «бакавыя крылы». Яйцы круглай формы, з тоўстай абалонкай, памерам каля 85 мкм. Эмбрыянальная фаза доўжыцца 10-15 дзён. ЭтыялогіяToxocara mystax з’яўляецца шырока распаўсюджаным паразітам у стрававальнай сістэме прадстаўнікоў сямейства каціныя. Дарослыя асобіны паразітуюць у тонкім кішачніку, выклікаючы бессімптомнае захворванне — таксакароз. У рэдкіх выпадках, пры моцнай інвазіі хвароба можа скончыцца смяротным зыходам. Інфікаванне котак адбываецца прамым шляхам пры пападанні ўнутр яец, альбо пры паглынанні мяса заражаных жывёл. ЛячэннеЛячэнне ўключае ў сябе прыём процігельмінтных прэпаратаў.
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia