Талуанскі бальзам

Талуанскі бальзам
Выява
Натуральны прадукт выраблены з M. balsamum[d]

Талуа́нскі бальзам[1], талутанскі бальзам[1] — густая араматычная вадкасць, вылучаецца з надсечак кары вечназялёнага дрэва міраксілон. Гэтыя дрэвы растуць у Цэнтральнай Амерыцы — Калумбія, Перу, Венесуэла, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы — Аргенціна, Бразілія, Парагвай, Балівія.

Склад

Утрымоўвае бензойную і карычную кіслоты ў свабодным стане (12-15 %) і ў выглядзе эфіраў (да 86 %), а таксама нязначныя колькасці эфірных алеяў і ваніліну.

Уласцівасці

Вязкая маса бурага колеру са смалістым пахам. На паветры цвярдзее, утварае чырвона-бурую масу.

Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya