Тамара Аляксандраўна Галабурда
Тамара Аляксандраўна Галабурда (22 снежня 1922, Навазыбкаў, Гомельская губерня — 30 чэрвеня 1944, Мінск) — актывістка мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзілася 22 снежня 1922 года ў горадзе Навазыбкаў Гомельскай губерні. Бацька — Аляксандр Ніканаровіч Галабурда, супрацоўнік наркамата сувязі БССР, у 1937 годзе быў як «вораг народа» расстраляны, рэабілітаваны ў 1960 годзе[1]. Маці — бухгалтар. У Мінску пражывала з 1932 года. Член УЛКСМ. У 1940—1941 гадах — студэнтка Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны, калі Мінск быў акупаваны немцамі, 19 гадовая студэнтка па заданні савецкай разведкі, перададзенаму праз знаёмага яе бацькі, уладкавалася на працу ў гебітскамісарыят, сказаўшы немцам, што жадае адпомсціць за бацьку і гатова працаваць у інтарэсах Рэйха. Разведчыца в/ч № 44388 (непасрэдна ГРУ Генштаба РСЧА), з 1943 года лічылася ў «партызанскім атрадзе № 14» (больш вядомы пад назвай «імя Кастуся Каліноўскага» пад камандаваннем «маёра Арлова» — назва атрада, імя камандзіра, імя камандзіра і імёны-біяграфіі асабовага складу былі выдуманымі, сапраўдныя — засакрэчаныя, фактычна гэта была спецгрупа разведаддзела Генштаба пад камандаваннем маёра В. К. Цвяцінскага і складалася з кадравых разведчыкаў. Забяспечвала савецкіх разведчыкаў пропускамі, пашпартамі і іншымі дакументамі, здабывала каштоўныя звесткі аб дыслакацыі фашысцкіх войскаў, аб іх аб’ектах і абарончых умацаваннях, прымала ўдзел у арганізацыі дыверсійных актаў на ваенных аб’ектах ворага. Арыштавана гестапа 7 красавіка 1944 года. Захаваліся яе цыдулкі з засценку да маці, слабаразбіральныя радкі, напісаныя алоўкам:
Пасля працяглых катаванняў, за тры дні да вызвалення горада, 30 чэрвеня 1944 года пакараная смерцю ў карцэры, цела скінута ў калодзеж на тэрыторыі канцлагера ў Мінску па вуліцы Шырокай. Пасля вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй маці Тамары знайшла ў карцэры канцлагера акрываўленую кофтачку дачкі, а ў калодзежы сярод трупаў расстраляных савецкіх людзей — загінулую дачку. Была пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках, у 1963 годзе яе брат, у вайну франтавы разведчык РСЧА, перапахаваў прах сястры побач з магілай маці на Усходніх могілках. Звестак аб якіх-небудзь узнагародах няма. Ушанаванне памяці22 верасня 1970 года ў Мінску каля школы № 105 (вул. Хмялеўскага, 12а) устаноўлены помнік Тамары Галабурды (скульптар У. І. Слінчанка). У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца дакументы Тамары Галабурды — камсамольскі білет, пашпарт, прафсаюзны білет, заліковая студэнцкая кніжка і канспекты лекцый па антычнай літаратуры і літаратуры эпохі Адраджэння. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia