Тамара Аляксандраўна Стагановіч

Тамара Аляксандраўна Стагановіч
Дата нараджэння 15 лістапада 1930(1930-11-15) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Стагановіч
Род дзейнасці мастачка
Вучоба

Тамара Аляксандраўна Стагановіч (15 лістапада 1930, вёска Несутычы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — амерыканская мастачка беларускага паходжання.

Біяграфія

Дачка беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Аляксандра Стагановіча.

З 1950 года жыве ў ЗША. Скончыла Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку (1956).

Творчасць

Асноўныя творы адметныя вытанчанасцю і ўнутраным спакоем. Сярод жывапісных работ партрэты Францыска Скарыны, трыпціхі «Любоў. Вера. Надзея» і «А вясны не спыніць, не стрымаць», «Статуя Свабоды», «Чырвоны камень», «Зубры», «Ручай зімою», графічныя творы «Чыкары», «Барсук», цыкл «Таос Пуэбла».

У 2014 годзе пры падтрымцы Тамары Стагановіч была заснаваная прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручалася ў 2015 і 2017 гадах[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya