Тамара Ашэраўна Галавей

Тамара Ашэраўна Галавей
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя шахматы
Нарадзілася 19 верасня 1943(1943-09-19) (81 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тамара Ашэраўна Галавей (нар. 19 верасня 1943, Учкурган) — беларуская шахматыстка, майстар спорту СССР па шахматах (1966), міжнародны арбітр (1989), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Трохразовая чэмпіёнка Беларускай ССР па шахматах (1965, 1969, 1976). У складзе каманды Беларускай ССР бронзавы прызёр 3-й Спартакіяды народаў СССР па шахматах (1963).

Біяграфія

Выхаванка трэнера А. І. Шагаловіча. У 1960-я і ў 1970-я гады была адной з наймацнейшых шахматыстак Беларусі. Тры разы перамагала ў чэмпіянатах Беларусі па шахматах сярод жанчын (1965, 1969, 1976), двойчы ў асабістым першынстве ВЦСПС сярод жанчын (1966[1], 1967).

Шэсць разоў удзельнічала ў фіналах чэмпіянатаў СССР па шахматах сярод жанчын (1965, 1966, 1967, 1968, 1969, 1974), у якіх найлепшы вынік паказала ў 1969 годзе, калі падзяліла 8—9-е месца.

Шэсць разоў прадстаўляла каманду Беларускай ССР у першынствах СССР паміж камандамі саюзных рэспублік па шахматах (1960—1969, 1975—1979), у якіх у 1962 годзе заваявала трэцяе месца ў асабістым заліку, у 1963 годзе была трэцяй у камандным заліку. была другой у асабістым заліку. Чатыры разы прадстаўляла каманды «Спартак» і «Буравеснік» у розыгрышы каманднага Кубка СССР па шахматах (1966—1974), у якіх у 1968 годзе заваявала трэцяе месца ў камандным заліку, а ў 1971 годзе была другой у індывідуальным заліку.

У 1965 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). З 1970 года працавала шахматным трэнерам у адной з дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Мінска. Была трэнерам будучых гросмайстраў Барыса Гельфанда і Юрыя Шульмана. З 1999 года пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў ЗША (Чыкага), дзе працягвала ўдзельнічаць у шахматных турнірах.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya