Тамара Гардзееўна Зіменка
Тамара Гардзееўна Зіме́нка[1] (1 мая 1929) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі глеб, доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1994). БіяграфіяНарадзілася ў Мінску. У 1953 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе паступіла ў аспірантуру Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР і праходзіла навучанне ў Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук СССР у Маскве пад кіраўніцтвам акадэміка Я. М. Мішусціна. З 1956 года працавала ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1957 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микрофлора торфяно-бо лотных почв массива Птичь Белорусской ССР». З 1973 года кіраўнік тэматычнай групы Інстытута мікрабіялогіі Акадэміі навук БССР. У 1977 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Микробиологические процессы в торфяно-болотных почвах Белоруссии в связи с их осушительной мелиорацией». З 1982 года Т. Г. Зіменка на пасадзе загадчыка лабараторыяй мікрабіялогіі глеб. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 200 навуковых прац, 2 манаграфій, навукова-папулярных брашур. Сааўтар патэнтаў «Штамм бактерий Psеudоmоnas metnulica, используемый для очистки сточных вод от метанола», «Штамм бактерий Lactobacillus рlantarum, обладающий нитратредуктазной активностью и используемый при силосовании кормов»[2]. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia