Тамара Мікалаеўна Маракуліна

Тамара Мікалаеўна Маракуліна
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Альма-матар
Член у

Тамара Мікалаеўна Маракуліна — беларуская мовазнаўца.

Біяграфія

У 1991 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а з 2010 года займае пасаду навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі[1].

З 2017 года Тамара Маракуліна з'яўляецца вучоным сакратаром арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[1][2].

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў ахоплівае беларускую лексікалогію і лексікаграфію, даследаванне лексіка-семантычнай і стылістычнай арганізацыі сучаснай беларускай мовы[1].

Публікацыі[1]

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях

  • Маракуліна, Т.М. Варыянтнасць склонавых канчаткаў прыметнікаў // Мова “Нашай Нівы,” (1906-1915). Варыянтнасць. Сінанімія / В. П. Лемцюгова [і інш.].– Мінск: Бел. навука, 2005. – С. 117 – 143.
  • Маракуліна, Т.М. Варыянтнасць граматычных форм роду // Мова “Нашай Нівы,” (1906-1915). Варыянтнасць. Сінанімія / В.П. Лемцюгова [і інш.]. – Мінск: Бел. навука, 2005. – С. 153 – 162.
  • Маракуліна, Т.М. Публіцыстычны стыль / Т.М. Маракуліна // Мова “Нашай Нівы”: Семантыка. Стылістыка / І.А. Гапоненка [і інш.]; пад рэд. В.П. Лемцюговай. – Мінск, 2014. – С. 135–211.

Слоўнікі

  • Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / уклад.: І.Л. Капылоў [і інш.]; пад рэд. І.Л. Капылова. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 968 с. (слоўнікавыя артыкулы на літары Е, Ё, Ж, К, Н, Р, Ц, Ч).
  • Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65000 слоў. У 2 т. / уклад.: І.Л. Капылоў [і інш.]; пад рэд. І.Л. Капылова. – Мінск: Беларусь, 2022. – Т. 1, 2 – (слоўнікавыя артыкулы на літары Е, Ё, Ж, К, Н, Р – Рачулка, Ц, Ч).
  • Маракуліна, Т.М. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў: новыя правілы беларускага правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна – Мінск: Современная школа, 2010 – 256 с.
  • Маракуліна, Т.М. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / Т.М. Маракуліна, І.Л. Капылоў – Мінск: Современная школа. – 2011 – 96 с.
  • Маракуліна, Т.М. Разам, асобна, праз злучок: даведнік / склад. Н.Д. Банадарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Аверсэв, 2012. – 192 с.

Крыніцы

  1. а б в г Маракуліна Тамара Мікалаеўна, навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
  2. Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya