Тамара Мінаеўна Бурганская
Тамара Мінаеўна Бурганская (1959) — беларускі батанік, генетык; кандыдат біялагічных навук. БіяграфіяУ 1981 г. скончыла біялагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Генетыка». У перыяд з 1981 да 1984 гг. навучалася ў аспірантуры Цэнтральнага батанічнага сада АН БССР па спецыяльнасці «Батаніка». З 1984 да 1988 гг. працавала на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, з 1988 да 1989 гг. — навуковага супрацоўніка лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін ЦБС АН БССР. У 1987 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Індукаваная і спантанная зменлівасць дэкаратыўных прыкмет у кветкавых адналеткаў». У 1995 г. прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Біялогія». З 1989 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце у 1989—1991 гг. — асістэнт, 1991—1992 гг. — старшы выкладчык кафедры лесаводства; 1992—1995 гг. — старшы выкладчык, 1995—2009 гг. — дацэнт кафедры лесааховы і садова-паркавага будаўніцтва; 2009—2011 гг. — дацэнт кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва, 2011—2012 гг. — выконваючая абавязкі загадчыцы кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва; з 2012 г. — загадчык кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва. Галіна навуковых інтарэсаў: інтрадукцыя, генетыка і селекцыя дэкаратыўных раслін, дэкаратыўнае раслінаводства, кветкаводства, вытворчасць пасадачнага матэрыялу дрэвавых раслін, дэкаратыўная дэндралогія, будаўніцтва і эксплуатацыя аб’ектаў ландшафтнай архітэктуры. Выбраная бібліяграфія
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia