Тамара Міхайлаўна Клебан
Тамара Міхайлаўна Клебан (нар. 13 студзеня 1964, в. Шасцілы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-эканаміст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне міжнародных адносін). Працоўную дзейнасць пачала кантралёрам на Лідскім міжраённым домабудаўнічым камбінаце. Працавала нарміроўшчыкам у Лідскай перасоўнай механізаванай калоне № 27 аб’яднання «Гроднасаўгасбуд», інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 103 Лідскага будаўніча-мантажнага трэста № 19. Была галоўным спецыялістам, загадчыкам сектара па працы, намеснікам начальніка і начальнікам упраўлення эканомікі Лідскага гарвыканкама. Займала пасаду начальніка ўпраўлення эканомікі Лідскага райвыканкама. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia