Тамаш Гусаржэўскі
Тамаш Гусаржэўскі (13 снежня 1732, Варшава — 13 снежня 1807, Вільня) — тэолаг, гісторык, педагог, прадстаўнік асветніцкага кірунку ў гістарычнай навуцы Польшчы, Літвы і Беларусі. Прафесар тэалогіі (1760)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 13 снежня 1732 года ў Варшаве[1]. Брат дыпламата Аляксея Гусаржэўскага[2]. Вучыўся ў Варшаве, дзе стаў ксяндзом-місіянерам. У 1756—1769 гадах выкладаў у духоўных семінарыях Варшавы і Вены. 3 1770 года візітатар каталіцкіх касцёлаў у Расіі. Больш за 20 гадоў займаў пасаду рэгента Віленскай епархіяльнай семінарыі, у 1782—1805 гадах прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі Віленскага ўніверсітэта[1]. 3 1804 года ганаровы член Віленскага таварыства навук і мастацтва[1]. Памёр 13 снежня 1807 года ў Вільні[1]. Пахаваны на віленскіх могілках Роса[2]. Навуковая дзейнасцьАўтар працы «Прамова пры пачатку публічных лекцый па ўсеагульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага» (Вільня, 1784). Гусаржэўскі паўплываў на фарміраванне светапогляду І. Лялевеля і распрацоўку ім гістарычна-сацыялагічнай канцэпцыі, яго педагагічная дзейнасць спрыяла пашырэнню ў Польшчы, Літве і Беларусі асветніцкіх ідэй[1]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia