Тарзанка (апавяданне)
«Тарзанка» — апавяданне расійскага пісьменніка Віктара Пялевіна, напісанае ў 1994 годзе[1]. ЗместПётр Пятровіч разам з незнаёмым суразмоўцам ідуць па начным горадзе ў святле месяца па серабрыстай дарожцы. Пётр Пятровіч разважае пра сэнс жыцця, пра веру, пра чалавечую душу. Яго суразмоўца нешматслоўны, на ім цёмны капюшон, які хавае твар. У нейкі момант Пётр Пятровіч пачынае падазраваць, што незнаёмец — яго ўласнае адлюстраванне. Ён бачыць кабель, які звісае са сцяны і ўспамінае пра дзіцячую забаву — тарзанку. Каб праверыць, ці з’яўляецца суразмоўца адлюстраваннем, Пётр Пятровіч павісае на кабелі і, кіўнуўшыся, кранае суразмоўцу. Аказваецца суразмоўца не з’яўляецца яго адлюстраваннем. У адказ на просьбу Пятра Пятровіча расказаць яму праўду, суразмоўца адказвае: «Вам што-небудзь кажа слова „лунацік“?». І тады Пётр Пятровіч усведамляе, што стаіць на карнізе хаты ў трыццаці метрах над зямлёй. Бляшаны карніз і з’яўляўся той серабрыстай дарожкай. Пятра Пятровіча ахоплівае жах. Суразмоўца выдаляецца, і Пётр Пятровіч беспаспяхова спрабуе ўспомніць, кім жа ён быў. У выніку апавяданне заканчваецца для Пятра Пятровіча паспяхова: «Ён павярнуў назад, ступіў за кут і лёгка саскочыў на пару метраў уніз, туды, дзе ісці было зручней … Ён апошні раз паглядзеў па баках, потым лагодна глянуў уверх, усміхнуўся і павольна пабрыў па мігатлівай серабрыстай паласе».[2] Асноўныя ідэі апавядання — гэта сон і няспанне, а таксама шлях да невядомай мэты. Сон душы ў апавяданні — гэта зло, якое замінае ісці наперад. Усе вакол спяць і толькі Пётр Пятровіч ідзе наперад, таму што не спіць. І гэты шлях па месячнай дарожцы з’яўляецца бясконцым[3]. Гэты шлях трактуецца як дарога праўды, з усіх бакоў акружаная цемрай. Герой часам зварочвае з шляху, пераследуючы памылковыя мэты, але ў выніку ўсё роўна вяртаецца да гэтай дарогі[4]. ПублікацыіАпавяданне было ўпершыню апублікавана ў 1994 годзе ў дваццатым нумары часопіса «Сталіца». Па-за перыёдыкі ўпершыню з’явілася ў 1996 годзе ў томе «Бубен Верхняга свету» збору твораў Пялевіна[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia