Тармажэнне (фізіялогія)

Тармажэ́нне[1] ў фізіялогіі — актыўны нервовы працэс, у выніку якога адбываецца прыгнечанне ці прадухіленне ўзбуджэння.

Упершыню з’ява тармажэння было адкрыта ў 1845 годзе братамі Вебер, якія выявілі запавольванне рытмічнай дзейнасці сэрца пры раздражненні перыферычнага канца блукаючага нерва[2]. Наяўнасць тармажэння дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы было адзначана ў 1847 годзе Л. Траубэ, які назіраў прыпыненне дыхальных рухаў (так званае тармажэнне перыядычнай актыўнасці дыхальнага цэнтра) пры раздражненні цэнтральнага канца блукаючага нерва[2]. Далейшыя эксперыменты па вывучэнні значэння тармажэння праводзілі І. М. Сечанаў, М. Я.. Увядзенскі, Ч. Шэрынгтан, А. Ф. Самойлаў, М. А. Кісялёў, І. П. Паўлаў і іншыя[2].

Адрозніваюць:

  • перыферычнае тармажэнне, якое адбываецца ў сінапсах на мышачных і залозістых клетках;
  • цэнтральнае, якое адбываецца на ў межах цэнтральнай нервовай сістэмы;
  • прэсінаптычнае і постсінаптычнае;
  • безумоўнарэфлекторнае і ўмоўнарэфлекторнае[1].

Найбольш распаўсюджаным з’яўляецца постсінаптычнае тармажэнне, якое ўзнікае ў выніку спецыфічных змяненняў постсінаптычнай мембраны адпаведнага сінапса і характарызуецца кароткачасовай гіперпалярызацыяй постсінаптычнай мембраны, званай тармазным постсінаптычным патэнцыялам[2]. Тармажэнне адбываецца пры ўзаемадзеянні медыятара з постсінаптычнай мембранай шляхам гіперпалярызацыі, якая зніжае ўзбуджальнасць. Існуюць медыятары, здольныя выклікаць працэсы тармажэння і ўзбуджэння (напрыклад, ацэтылхалін) медыятары тармажэння (напрыклад, гліцын у спінным мозгу) і тармазныя нейроны (напрыклад, клеткі Рэншоу ў спіннога мозга)[1].

Складаныя ўзаемадзеянні паміж тармажэннем і ўзбуджэннем — аснова нармальнай дзейнасці тканак і органаў, фарміравання паводзінных звычак у працэсе выспявання арганізма, эвалюцыі аналітычна-сінтэтычнай дзейнасці галаўнога мозга.

Зноскі

Літаратура

  • Ермакова С. С. Тармажэ́нне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 441. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • П. Г. Костюк; Ю. Г. Кратин (торможение в высшей нервной деятельности). Торможение // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота.. — 544 с. — 150 000 экз.
  • Торможе́ние (биол.) / Батуев А. С., Ленков Д. Н. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 108—109. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya