Татарскі праліў
Тата́рскі пралі́ў[1] (руск.: Татарский пролив) — праліў паміж мацерыком Еўразія і востравам Сахалін, злучае Японскае і Ахоцкае мора праз праліў Невяльскога, Амурскі ліман і Сахалінскі заліў. ГеаграфіяДаўжыня 663 км, шырыня ў паўднёвай частцы да 324 км, у паўночнай частцы да 40 км, у самым вузкім месцы (праліў Невяльскога) — 7,3 км, найменшая глыбіня на фарватары — 8 м. Татарскі праліў з’яўляецца найбольш халоднай часткай акваторыі Японскага мора. У зімовы перыяд тут фармуецца і лакалізуецца больш за 90 % усяго лёду, які назіраецца ў Японскім моры. Па шматгадовых дадзеных працягласць перыяду з лёдам у Татарскім праліве ў сілу яго вялікай мерыдыянальнай працягласці, ад 40—80 дзён у паўднёвай частцы праліва да 140—170 дзён у паўночнай яго частцы. Таўшчыня лёду можа дасягаць 1,5 м. Праз Татарскі праліў праходзяць марскія шляхі з Ахоцкага мора ў Японскае мора ў вусце Амура і паміж кантынентам і востравам Сахалін. Парты ў праліве: Ваніна, Аляксандраўск-Сахалінскі, Невельск, Холмск, Савецкая Гавань, Светлая, Шахцёрск. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia