Тахеаметрычная здымкаТахеаметры́чная зды́мка[1] — від тапаграфічнай здымкі мясцовасці з выкарыстаннем тахеометра. ![]() Пры тахеаметрычнай здымцы вымяраюцца гарызантальныя і вертыкальныя вуглы і перавышэнне здымачнага пункта (пікета) адносна здымачнай станцыі. Планава-вышынным абгрунтаваннем здымкі з’яўляюцца пункты дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, тахеаметрычныя і іншыя хады. Паводле даных тахеаметрычнай здымкі складаюцца тапаграфічныя карты маштабаў 1:500—1:5000 і планы мясцовасці, на якіх гарызанталямі адлюстроўваецца рэльеф. Выкарыстоўваецца тахеаметрычная здымка пры праектаванні дарог, трубаправодаў, каналаў, у будаўніцтве прамысловых, грамадзянскіх і іншых аб’ектаў, у геолагаразведцы. Яе выкарыстанне асабліва выгадна для здымкі вузкіх учаскаў мясцовасці пры трасіроўцы лінейных збудаванняў. Гл. таксамаКрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia