Тацевік Нарайраўна Аганесян
Тацевік Нарайраўна Аганесян (арм.: Տաթևիկ Նորայրի Հովհաննիսյան; нар. 3 чэрвеня 1955, Ерэван) — джазавая спявачка, вакалістка. У 1970-1980-х гадах дамаглася прызнання як лепшая выканаўца джазавых стандартаў, выступіўшы на некалькіх буйных джазавых фэстах. «Эла з Ерэвана» ці «Лэдзі Джаз Савецкага саюза» — так звалі Тацевік Аганесян, якая з’явілася на джазавай сцэне СССР. Тацевік — рэдкі прыклад запатрабаванай джазавай спявачкі СССР на сусветным джазавым рынку. БіяграфіяНарадзілася 3 чэрвеня 1955 года ў Ерэване ў сям’і музыкантаў. У дзяцінстве выконвала армянскія народныя песні, захапілася джазам, праслухаўшы калекцыю пласцінак брата — акадэмічнага скрыпача. У 1966 года выступала з джаз-аркестрам Армянскага радыё. У 1974 годзе скончыла дырыжорска-харавое аддзяленне Музычнай вучэльні імя Мелікяна. У 1974—1978 гадах выконвала джаз у Дзяржаўным эстрадным аркестры Арменіі Канстанціна Арбеляна (у 1976 выступіла на джазавым фэсце ў Белградзе). Пасля 1977 года падрыхтавала некалькі джазавых праграм з ансамблямі Ігара Брэля, Тэйта Паўлса, Гунарса Розенберга, з піяністам Мікаэлем Закаранам. У 1991 годзе эмігравала ў ЗША, а ў канцы XX стагоддзя пачала канцэртаваць у Амерыцы і Еўропе пад імем Datevik. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia