Таццяна Анатольеўна Аўтухова
Таццяна Анатольеўна Аўтухова (нар. 24 верасня 1965, в. Застадолле, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1]. БіяграфіяНарадзілася 24 верасня 1965 года ў в. Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання». Працавала настаўніцай у сярэдняй школе № 21 г. Віцебска, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдніх школах № 24 і № 32 г. Віцебска, дырэктарам сярэдняй школы № 45 г. Віцебска. Выбіралася дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 і 27 скліканняў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2]. Сям’яМае дачку. Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia