Таццяна Антонаўна Сакалюк

Таццяна Антонаўна Сакалюк
Дата нараджэння 23 красавіка 1932(1932-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 2009(2009-01-28) (76 гадоў)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Таццяна Антонаўна Сакалюк (23 красавіка 1932(1932-04-23), Хідры, Палескае ваяводства28 студзеня 2009(2009-01-28)) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія

Нарадзілася 23 красавіка 1932 года ў в. Хідры Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Працоўную дзейнасць пачала ў 1951 годзе у родным калгасе «Зара» (цяпер — СВК «Узыходзячая зара») Кобрынскага раёна, дзе працавала да сыходу на пенсію. З 1963 года працавала аператарам па адкорму жывёл на свінагадоўчым комплексе калгаса.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за дасягнутыя поспехі ў выкананні планаў вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Неаднаразова выбіралася дэпутатам раённага і сельскага Савета народных дэпутатаў.

Памерла 28 студзеня 2009 года.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Соколюк Татьяна Антоновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 207.
  • Соколюк Татьяна Антоновна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 592.
  • Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 533.
  • Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 318.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya