Таццяна Аркадзьеўна Рунец
Таццяна Аркадзьеўна Рунец (нар. 1969, в. Докшыцы, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала ў фінансавым аддзеле Докшыцкага райвыканкама, эканамістам фінансавага аддзела выканкама Заводскага раёна г. Мінска, галоўным эканамістам, начальнікам аддзела фінансаў галін гарадской гаспадаркі, намеснікам начальніка фінансавага ўпраўлення Мінскага гарвыканкама, начальнікам Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia