Таццяна Валер’еўна Бялан
Таццяна Валер’еўна Бялан (нар. 10 лістапада 1982, Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве, чэмпіёнка свету 1998 года ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998). БіяграфіяНарадзілася 10 лістапада 1982 года ў Мінску. Ва ўзросце 11 гадоў стала майстрам спорту. Першым поспехам Таццяны стала перамога на чэмпіянаце свету ў 1998 годзе ў групавым мнагаборстве. У 1999 годзе Таццяна ў складзе каманды заваявала бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным мнагаборстве і групавых практыкаваннях з абручамі і стужкамі, а таксама сярэбраны медаль у практыкаваннях з 5 мячамі. На Алімпійскіх гульнях 2000 года каманда Беларусі ў склад якой увайшлі Таццяна Ананька, Таццяна Бялан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч заваявала сярэбраны медаль у групавым практыкаванні. Пасля Алімпійскіх гульняў Таццяна пакінула вялікі спорт, працавала ў танцавальным шоу ў Кітаі да 2008 года, пасля чаго стала трэнерам у школе алімпійскага рэзерву[1]. УзнагародыЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia