Таццяна Валер’еўна Шчытцова
Таццяна Валер’еўна Шчытцова (нар. 1970, Мінск) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар. Біяграфічныя звесткіУ 1992 годзе скончыла БДУ па спецыяльнасці «філасофія». У 2007 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Нараджэнне і адносіны паміж пакаленнямі як прадмет аналізу ў экзістэнцыяльна-фенаменалагічнай філасофіі» ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (Масква). Прафесар факультэта філасофіі і палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс), дырэктар Цэнтра міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск). Галоўны рэдактар філасофска-культуралагічнага часопіса «Topos», які выдаецца з 2000 г. Прадстаўніца па адукацыі і навуцы Офіса Святланы Ціханоўскай.[1] Навуковая дзейнасцьСфера інтарэсаў: філасофская антрапалогія, фенаменалогія інтэрсуб’ектыўнасці вопыту, этыка, сацыяльная філасофія, філасофскія падставы псіхатэрапіі, філасофскія і этычныя пытанні біятэхналагічнага развіцця. Аўтарка кніг «К истокам экзистенциальной онтологии: Паскаль, Киркегор, Бахтин» (1999), «Событие в философии Бахтина» (2002), «Memento nasci: Сообщество и генеративный опыт. Штудии по экзистенциальной антропологии» (2006), «Ты хочешь поговорить об этом? Новая психологическая культура в постсоветской Беларуси и Украине» (у сааўтарстве, 2014), «Антропология. Этика. Политика» (2014). Выбраная бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia