У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Румянцава.
Таццяна Герардаўна Румя́нцава (нар. 30 чэрвеня 1953, Мінск, БССР) — беларускі філосаф, сацыяльны антраполаг і культуролаг, прафесар, доктар філасофскіх навук, заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаецца даследаваннем праблем чалавечай агрэсіі, асноватворных канцэптаў прадстаўнікоў нямецкай трансцэндэнтальна-крытычнай філасофіі, асноўных ідэй і тэорый сучаснай заходняй філасофіі.
Біяграфія
Нарадзілася 30 чэрвеня 1953 года ў Мінску.
У 1976 годзе з адзнакай скончыла аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. З 1976 года працуе на кафедры гісторыі філасофіі і культуры. У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Крытычны аналіз канцэпцый чалавечай агрэсіўнасці», у 1991 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Філасофскі аналіз метадалагічных і канцэптуальных асноў канцэпцый чалавечай агрэсіўнасці». У 1994 годзе прысвоена званне прафесара.
Чытаныя курсы: «Гісторыя замежнай філасофіі», «Філасофія старажытнага Усходу», «Нямецкі ідэалізм канца XVIII-першай трэці XIX стагоддзя», «Асноўныя напрамкі сучаснай філасофіі», «Гісторыя нямецкай класічнай філасофіі» (для студэнтаў спецыяльнасці «Культуралогія» гуманітарнага факультэта), Спецкурс «Фенаменалогія духу» і «Філасофія духу». Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронены 11 кандыдацкіх дысертацый, ажыццяўляецца навуковае кіраўніцтва 2 доктарскімі дысертацыямі.
Сфера навуковых інтарэсаў
- Нямецкая класічная філасофія (І. Кант, Г. Гегель).
- Сучасная заходняя філасофія (неакантыянства, неагегельянства, філасофія жыцця, псіхааналіз, глабальныя геапалітычныя Змены ў 21 ст.).
- Праблемы чалавечай агрэсіўнасці.
- Праблемы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
- Гісторыя замежнай філасофіі
- Філасофія і культура старажытнага Усходу
Асноўныя напрамкі грамадскай працы
- Сябра вучонага Савета ФФСН БДУ.
- Сябра спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры БДУ.
- Сябра рэдкалегіі чатырох навуковых часопісаў: Кантаў зборнік (Расія), Веснік Полацкага дзяржуніверсітэта, Філасофія і сацыяльныя навукі.
- Рэдактар і аўтар шэрагу артыкулаў серыі «Свет энцыклапедый», у рамках якой выйшлі 12 энцыклапедый.
- Сябра Нью-Йоркскай Акадэміі Навук (з 1994 года).
Узнагароды, званні, кваліфікацыі
- прафесар, доктар філасофскіх навук (1992);
- прафесар ВАК СССР (1993);
- граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997, 2009);
- дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за якаснае кіраўніцтва навуковымі даследаваннямі студэнтаў (1996, 1997, 1998, 1999, 2000);
- стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя і работнікам іншых галін народнай гаспадаркі рэспублікі і яе складу (2000—2001);
- ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003, 2006);
- ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008);
- дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў конкурсе на лепшага навуковага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай працы студэнтаў і аспірантаў 2011 года. Другая прэмія ў намінацыі «Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі» (2011);
- ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2013).
Навуковыя працы
- Крытычны аналіз канцэпцый «чалавечай агрэсіўнасці», Мн., 1982.
- Агрэсія: праблемы і пошукі ў заходняй філасофіі і навуцы, Мн. 1991.
- Нямецкая трансцэндэнтальна-крытычная філасофія сярэдзіны 18 — першай трэці 19 ст. Гласарый. Мн. 1999.
- Філасофія І. Канта. Гласарый. Мн., БДУ, 2004.
- Індуізм. Рэлігіі свету. Аўтары-складальнікі: Грыцанаў А. А., Румянцава Т. Г. Мн., 2006.
- Фрыдрых Ніцшэ. Мн. 2008.
- Освальд Шпэнглер. Мн. 2008.
- Эмануіл Сведенборг (у суаўт.) Мн .: Кніжны Дом, 2011. — 320 с.
- Нямецкі ідэалізм: ад Канта да Гегеля. Менск. 2015. — 15 д.а.
Спасылкі