Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч

Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч
Дата нараджэння 31 жніўня 1978(1978-08-31) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівістка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч (нар. 31 жніўня 1978, Мінск) — беларускі гісторык-архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2010), дацэнт[1].

Біяграфія

Нарадзілася 31 жніўня 1978 года ў Мінску. У 1999—2004 гадах вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», які скончыла з адзнакай. Працавала на пасадзе інжынера-архіварыўса ў «Белдзіправадгасе»[1].

У 2004 пачала ў аспірантуру па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» пад кіраўніцтвам М. Ф. Шумейкі. У 2010 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дакументальныя крыніцы па гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў (кан. XVIII — пач. XXІ ст.)»[1].

З 2007 года выкладае на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, з 2010 года старэйшы выкладчык, 2013 года — дацэнт[1].

У 2009—2015 гадах член міжведамаснай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

Галіны навуковых інтарэсаў: гісторыя архівазнаўства, рэстытуцыя архіўных дакументаў, архіўнае права[1].

Аўтарка больш за 30 навуковых публікацый у навуковых выданнях Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Сааўтар вучэбнага дапаможніка для вышэйшай школы па архівазнаўстве. Сааўтарка Канцэпцыі выяўлення, апісання, уліку і выкарыстання дакументаў па гісторыі і культуры Беларусі, якія захоўваюцца за мяжой[1].

Крыніцы

  1. а б в г д е ё Супрацоўнікі БДУ (бел.). bsu.by. Праверана 1 чэрвеня 2025.

Бібліяграфія

  • Архівазнаўства: дапаможнік / А. М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М. Ф. Шумейкі. — Мінск: БДУ, 2013.
  • Канцэпцыя выяўлення, апісання, уліку і выкарыстання дакументаў па гісторыі і культуры Беларусі, якія захоўваюцца за мяжой / Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы; [Аўтары-распрацоўшчыкі: Т. Д. Герновіч і інш.]: Мінск: БелНИИДАД, 2014.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya