Таццяна Міхайлаўна Івінская
Таццяна Міхайлаўна Іві́нская (у шлюбе Белашапка; нар. 27 сакавіка 1958, Віцебск) — беларуская баскетбалістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1980). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве, чэмпіёнка свету (1983 ), Еўропы (1973, 1985). БіяграфіяНарадзілася 27 сакавіка 1958 года ў Віцебску. Калі Таццяне было 5 месяцаў, яе бацька, супрацоўнік Віцебскага абкама КПСС, быў знойдзены павешаным у санаторыі[1]. Займацца баскетболам пачала з 3 класа па прыкладзе сваіх старэйшых брата і сястры. Першы трэнер — Людміла Іосіфаўна Гусева. Першы яе значны поспех звязаны з Усесаюзнымі юнацкімі гульнямі, якія праходзілі ў Вільнюсе ў 1973 годзе, дзе яна вызначала гульню зборнай Беларускай ССР, умела дзейнічаючы пад шчытом, а каманда па выніках турніра заняла трэцяе месца. На здольную дзяўчынку звярнулі ўвагу трэнеры юніёрскай зборнай СССР. У 1982 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры. Пасля заканчэння сезона 1985/86 прыняла рашэнне завяршыць гульнёвую кар’еру з-за наступстваў траўм і стала працаваць супрацоўнікам спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. У пачатку 1990-х правяла адзін сезон у Польшчы, але задавальнення ад гульні не атрымлівала. Акрамя таго, абвастрыліся старыя спартыўныя траўмы, а кіраўніцтва клуба не захацела поўнасцю разлічыцца з баскетбалісткай па кантракце. У выніку Белашапка вярнулася ў Мінск, дзе з 1992 года на працягу 5 гадоў працавала трэнерам у адной з ДЮСШ. У 2000 годзе зноў пачала працаваць на спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia