Таццяна Міхайлаўна Заміроўская
Тацця́на Міха́йлаўна Заміро́ўская (нар. 11 красавіка 1980[1], Барысаў, Мінская вобласць[2]) — беларуская пісьменніца і журналістка. Аўтар трох зборнікаў апавяданняў, апублікаваных выдавецтвам АСТ (Масква). Стыпендыятка арт-рэзідэнцый «Macdowell Colony » і «Virginia Center For Creative Arts » (ЗША), намінантка прэмій «Нацбэст » і «НОС » (Расія), лаўрэатка прэміі Горчава (Расія). Жыве ў Брукліне, Нью-Ёрк. У 2021 выйшаў яе дэбютны раман аб лічбавай неўміручасці і памяці «Смерти.net». БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці 11 красавіка 1980 года. Пераехала жыць у Мінск, дзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Эмігравала ў ЗША ў 2015 годзе, дзе скончыла магістратуру прыгожых мастацтваў Бард-Каледжа ў Нью-Ёрку. На працягу журналісцкай кар’еры пісала пра музыку ў беларускую «Музыкальную газету», працавала рэдактарам часопіса «Jazz-квадрат», з’яўлялася пастаянным культурным аглядальнікам штотыднёвіка «БелГазета». Супрацоўнічае з шэрагам беларускіх, расійскіх і англамоўных медыя. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia