Таццяна Міхайлаўна Ледаўская
Таццяна Міхайлаўна Ледаўска́я (нар. 21 мая 1966, Шчокіна, Тульская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкая і беларуская лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў спрынце і бар’ерным бегу. Рэкардсменка свету (у камандзе), чэмпіёнка свету і алімпійская чэмпіёнка. Заслужаны майстар спорту СССР (1988). БіяграфіяНарадзілася 21 мая 1966 года ў г. Шчокіна Тульскай вобласці РСФСР. Там пачала трэніравацца пад кіраўніцтвам Анатоля Іванавіча Бадуева. У 1988 годзе спартсменка, выйграўшы чэмпіянат СССР, адабралася ў зборную СССР на Алімпійскія гульні ў Сеуле. У фінале Гульняў на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі Таццяна Лядоўская лідзіравала аж да апошняга метра і толькі ў фінішных клетках саступіла адну сотую секунды Дэбі Флінтаф-Кінг. Лядоўскай удалося заваяваць золата і ўсталяваць сусветны рэкорд у эстафеце 4×400 метраў, дзе яна стартавала на першым этапе. На чэмпіянаце свету ў Токіа ў 1991 годзе Таццяна заваявала дубль у эстафеце 4×400 і 400 метраў з бар’ерамі. Таццяна Лядоўская ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 1992 (Аб’яднаная каманда) і Алімпійскіх гульнях 1996 (за Беларусь). У 1991 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Займала пасаду генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і старэйшага трэнера нацыянальнай каманды. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia