Таццяна Робертаўна Багарадава
Таццяна Робертаўна Багарадава (нар. у 1974 годзе ў Полацку) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, педагог, кандыдат філалагічных навук (2021), дацэнт (2023). Біяграфічныя звесткіНарадзілася ў 1974 годзе ў Полацку. Скончыла з медалём школу № 7 у Наваполацку. З адзнакай скончыла факультэт беларускай філалогіі і гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце з 1996 года, на пасадзе старшага выкладчыка – з 2003 года, дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў – з 2021 года. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці «Беларуская літаратура» абараніла 19 сакавіка 2021 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Эвалюцыя ўвасаблення ваеннай тэмы пісьменнікамі-ветэранамі і сведкамі Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай аповесці (1980—1990-я гг.)». Навуковы кіраўнік - Людміла Дзмітрыеўна Сінькова. 8 студзеня 2023 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства». Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку артыкулаў у навуковых часопісах і зборніках навуковых прац, матэрыялаў і тэзісаў навуковых канферэнцый і інш. Займаецца даследаваннем ваеннай тэмы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў-ветэранаў і відавочцаў Другой сусветнай вайны на прыкладзе жанру аповесці, створанай у перыяд 1980-1990-х гадоў, у аспекце кантэкстуальнага аналізу. Ёю ўпершыню сістэмна і паслядоўна вызначана сутнасць познесавецкага абнаўлення трактовак тэмы вайны ў жанры аповесці, створанай у 1980-1990-я гады беларускімі пісьменнікамі з франтавым вопытам, удзельнікамі антыфашысцкага супраціўлення і ахвярамі з дзіцячай ваеннай траўмай з дзвюх генерацый: а) народжаных у 1910-я гады; б) народжаных у 1920-1940-я гады; выяўлена канцэптуальная эвалюцыя ад арыенціраў савецкага сацыялістычнага рэалізму да экзістэнцыйнага і рэлігійнага светаадчування, да ўзбагачэння жанравага дыяпазону ваеннай аповесці праз паглыбленую аўтарэфлексію, наіўны касмізм, паэтыку антыўтопіі, дакументалізм, «прозу галасоў»; створана новая сістэматызацыя беларускай аповесці пра вайну ў творчасці М. Аўрамчыка, В. Быкава, А. Карпюка, А. Кулакоўскага, І. Навуменкі, І. Новікава, А. Савіцкага, І. Шамякіна, а таксама А. Адамовіча, Н Гілевіча, В. Дамашэвіча, В. Козькі, В. Ліпскага, А. Асіпенкі, Б. Сачанкі з улікам кантэксту папярэдняй беларускай прозы ХХ стагоддзя аб вайне ў жанры аповесці. Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia