Таццяна Сцяпанаўна Гаўрыленя
Таццяна Сцяпанаўна Гаўрыленя (нар. 24 красавіка 1994, Бабруйск, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца. Кандыдат у майстра спорту. Сястра беларускай футбалісткі Вольгі Гаўрылені. Клубная кар’ераНа працягу двух гадоў займалася футболам у ДЮСШ № 1 г. Бабруйска ў трэнера-выкладчыка Віктара Вікенцьевіча Ганчарова. У 2009 годзе, у 9-м класе, ёй прапанавалі працягнуць навучанне ў Магілёўскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Займалася ў вучылішча алімпійскага рэзерву да 11-га класа, потым паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэтім. А. Куляшова на спартовым аддзяленні. Футбольную кар’еру пачынала ва ўзросце 16 гадоў у ЖФК «Надзея-ДЮСШАР № 7» у трэнераў Аляксандра Васілевіча Ластачкіна і Уладзіміра Пятровіча Шындзікава. Пасля заканчэння ўніверсітэта паўгода працавала ў Магілёўскім клубе «Надзея-Дняпро», а потым вярнулася ў родны Бабруйск. У 2017 годзе працаўладкавалася ў ДЮСШ № 4 г. Бабруйска. У тым жа году пачала гуляць за ЖФК «Бабруйчанка». У 2017 годзе ўпершыню выступалі за «Бабруйчанку» на чэмпіянаце Беларусі па пляжным футболе. З 2022 года ўлучана ў склад зборнай Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе[2]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia