Таццяна Сямёнаўна Скарбіловіч
Таццяна Сямёнаўна Скарбіловіч (24 студзеня 1904, Аўгустова, Гродзенская губерня — 2014) — гельмінтолаг. Кандыдат біялагічных навук (1935). Доктар біялагічных навук[2]. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і паштова-тэлеграфнага служачага. У 1927 годзе скончыла біялагічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З юнацтва захаплялася назіраннямі за жывымі арганізмамі і гэта цікавасць прывяла яе ва ўніверсітэцкую паразіталагічную лабараторыю пад кіраўніцтвам лідара савецкай гельмінталогіі Канстанціна Іванавіча Скрабіна[2]. Пасля заканчэння ўніверсітэта займалася гельмінталогіяй далей, публікавала працы па пытаннях фаўны, біялогіі гельмінтаў жывёл. Па запрашэнні К. І. Скрабіна пачала працаваць ва Усесаюзным інстытуце гельмінталогіі, дзе стала адным з пачынальнікаў фітагельмінталогіі[2]. У 1935 годзе Т. Скарбіловіч была прысвоена навуковая ступень кандыдат біялагічных навук без абароны дысертацыі[2]. Доктарская дысертацыя была прысвечана вывучэнню біялогіі і экалогіі бураковай нематоды (Heterodera schachtii)[2]. Навуковая дзейнасцьВынікі працы па вывучэнні дзясяткаў відаў фітагельмінтаў былі абагульненыя ў манаграфіі «Нематодныя захворванні сельскагаспадарчых раслін», якая была перакладзена на кітайскую мову і выдадзена ў КНР. Ёю былі абгрунтаваныя 8 новых сямействаў, вылучаныя 11 новых падсямействаў і апісаны чатыры віды нематод[2]. Акрамя гэтага вывучала ўплыў гама-прамянёў і высокавольтных імпульсаў электрычнага току на галавую нематоду гародніных культур[2]. Пад кіраўніцтвам Т. Скарбіловіч прайшлі стажыроўку больш за 100 спецыялістаў-фітагельмінтолагаў, падрыхтаваны 22 кандыдаты і 2 доктары[2]. Напісала звыш 100 навуковых прац[2]. Бібліяграфія
Грамадская дзейнасцьБыла членам Навуковага савета па прысваенні навуковых ступеняў, нематоднай камісіі Аддзялення аховы раслін УАСГНІЛ[2]. УзнагародыНеаднаразова была ўдзельнікам ВДНГ і атрымала там срэбны і залаты медалі[2]. Адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2]. Спіс абаснаваных сямействаў (няпоўны)
ЗноскіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia